У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Салдаценка.
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Сідарэнка.
Савелій Герасімавіч Сідарэнка-Салдаценка (2 снежня 1905, вёска Красны Бераг Быхаўскага раёна — 26 кастрычніка 1980) — адзін з кіраўнікоў партыйнага падполля і партызанскага руху на Беларусі.
Біяграфія
Член КПСС з 1928 года. Скончыў Маскоўскі педагагічны інстытут імя Леніна, Ваенную акадэмію імя Фрунзэ (1938). З 1928 года ў Чырвонай Арміі, з 1938 года начальнік штаба дывізіі, памочнік начальніка аператыўнага аддзела штаба БВА, начальнік разведвальнага, аператыўнага аддзелаў штаба арміі. Удзельнік Польскага паходу Чырвонай Арміі (1939), Савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гадоў. У партызанах са жніўня 1941 года, з лістапада 1942 года начальнік штаба 6-й Магілёўскай партызанскай брыгады, з красавіка 1943 года — начальнік штаба, у жніўні 1943 — чэрвені 1944 камандзір Магілёўскай (абласной) ваенна-аператыўнай групы пры Магілёўскім падпольным абкоме КП(б)Б, адначасова ў жніўні 1943 — чэрвені 1944 член Магілёўскага падпольнага абкома КП(б)Б. З 1944 года намеснік Народнага камісара асветы БССР. У 1946—1962 гадах на гаспадарчай рабоце ў Мінску.
Літаратура
Спасылкі