Рэшт (перс.: رشت, гіл.: رشت) — горад у Іране, сталіца астана Гілян. Насельніцтва больш 620 000 жыхароў. Размешчаны на раўніне на поўдзень ад Каспійскага мора.
Горад з’яўляецца буйным гандлёвым цэнтрам з-за блізкасці да порта Бендэр-Энзелі, развітай сельскай гаспадарцы ў рэгіёне. Прамысловасць — тэкстыль, шкло.