Зенджа́н (перс.: زنجان, азерб.Zəncan, زنجان) — горад на паўночным захадзе Ірана, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Зенджан. Насельніцтва — 377 тыс. чалавек. Пераважная большасць — азербайджанцы. Важны культурны цэнтр. Радзіма традыцыйных персідскіх дыванаў і найбуйнейшы цэнтр іх прамысловай і саматужнай вытворчасці.