Рэйчэл Элізабэт Броснахэн (англ.: Rachel Elizabeth Brosnahan; нар. 12 ліпеня 1990(1990-07-12)[1], Мілуокі, Вісконсін) — амерыканская актрыса. Уладальніца прэміі «Эмі» і двух «Залатых глобусаў».
Яе прарывам стала роля Рэйчэл Поснер у серыяле Netflix «Картачны домік» у 2013—2015 гадах, якая прынесла ёй намінацыю на прэмію «Эмі» ў 2015 годзе[2].
У 2018 годзе за ролю Мірыям Мейзел у серыяле «Дзіўная місіс Мейзел» атрымала прэмію «Залаты глобус» за найлепшую жаночую ролю ў тэлевізійным серыяле — камедыя ці мюзікл, прэмію Выбар тэлевізійных крытыкаў і прэмію Асацыяцыі тэлевізійных крытыкаў. У ліпені 2018 года за гэтую ролю атрымала прэмію «Эмі» за найлепшую жаночую ролю ў камедыйным тэлесерыяле[3]. За другі сезон гэтага ж серыяла зноў атрымала прэмію «Залаты глобус», Выбар тэлевізійных крытыкаў і прэмію Гільдыі кінаакцёраў ЗША.
Зноскі
Спасылкі
| |
---|
Фота, відэа і аўдыё | |
---|
Тэматычныя сайты | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|
|
---|
1962–1980 | |
---|
1981–2000 | |
---|
2001–2020 | |
---|
2021–ц.ч. | |
---|
|
---|
1950–1975 | |
---|
1976–2000 | |
---|
2001–ц.ч. | |
---|