Меган Малалі (англ.: Megan Mullally, нар. 12 лістапада 1958 г.) — амерыканская актрыса, тэлевядучая, спявачка і камедыянтка.
Біяграфія
З 1998 па 2006 год яна атрымала шырокую вядомасць здымаючыся ў тэлесерыяле «Уіл і Грэйс». Яна атрымала сем паслядоўных намінацый на прэмію «Эмі» у катэгорыі «За лепшую жаночую ролю другога плану ў камедыйным тэлесерыяле», выйграўшы двойчы: у 2000 і 2006 гадах. Яна таксама атрымала тры прэміі «Гільдыі кінаакцёраў ЗША» «За лепшую жаночую ролю ў камедыйным серыяле», у 2001, 2002 і 2003 гадах. Акрамя гэтага яна чатырохразова была намінавана на «Залаты глобус».
З 2006 па 2007 год яна вяла ўласнае тэлешоу, а пасля была запрошанай зоркай у тэлесерыялах «30 Rock», «Паркі і зоны адпачынку», «Юрысты Бостана», «Новыя прыгоды старой Крысцін» і «Шчаслівы канец».
Зноскі
- ↑ Megan Mullally // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Спасылкі
| |
---|
Тэматычныя сайты | |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|
|
---|
1954–1975 | |
---|
1976–2000 | |
---|
2001–ц.ч. | |
---|