Рыніт (у побыце — катар, насмарк; ад стар.-грэч.: ῥίς — нос, у род.с. ῥινός) — сіндром запалення слізістай абалонкі носа. Інфекцыйны рыніт выклікаецца рознымі мікробамі і вірусамі; развіццю рыніта спрыяе пераахаладжэнне, моцная запыленасць і загазаванасць паветра. Рыніт — часты сімптом іншых захворванняў (напрыклад, грыпу, дыфтэрыі, адзёру і інш.).