Гепатыт (грэч.ἡπατ + ῖτις — печань + запаленне; народная назва — жаўтуха) — агульная назва запаленчых захворванняў печані, якія ўзнікаюць ад розных прычын і маюць рознае лячэнне. Найчасцей інфіцыруюцца людзі маладога працаздольнага веку. З'яўляецца прычынай цырозу і раку печані. Пасля перанесенай хваробы развіваецца пажыццёвы імунітэт. Звыш 2 млрд жыхароў Зямлі (1/3 насельніцтва планеты) з'яўляецца носьбітамі віруса. Штогод ад хваробы ў свеце паміраюць каля мільёна чалавек.
Папярэджанне
Хвароба прадухіляецца праз вакцынаванне, ужыванне ачышчанай ежы і вады, мыццё рук пасля прыбіральні і перад прыгатаваннем і прыёмам ежы, купанне толькі ў прызначаных вадаёмах.
Першымі праявамі хваробы з’яўляюцца стомленасць, страта апетыту, пажаўценне скуры і склераўвачэй.
Віды
Вылучаюць 5 відаў хваробы. Гепатыты А і Е перадаюцца фекальна-аральным шляхам праз забруджаную ваду і ежу. Гепатыты В, C і D — праз пераліванне(англ.) (бел. заражанай крыві, забруджаныя шпрыцы, выдзяленні вірусаносьбіта і любошчы з заражаным чалавекам. Пераважная большасць заражэнняў (2 млрд чалавек у свеце, амаль 350 млн хранічных) і смерцяў (амаль 600 тыс. чалавек штогод) прыпадае на гепатыт В(англ.) (бел.. Заражаных гепатытам С — 130 мільёнаў, гепатытам А — 1,4 мільёны. Вакцыны існуюць супраць гепатытаў А і В[3] (з 1982 года)[4].
Беларусь
У Беларусі штогод выяўляюць 7—10 тысяч хворых, з іх больш за 70 % на гепатыт С праз адсутнасць вакцыны[5]. Найчасцей хварэюць жыхары вялікіх гарадоў ва ўзросце ад 15 да 60 гадоў[6]. Супраць гепатыту В штогод вакцынуецца каля 230 тыс. чалавек, у тым ліку каля 94 тыс. нованароджаных, 110 тыс. падлеткаў і 17 тыс. дарослых з групы рызыкі[7]. Жыхарам краіны робяцца тры прышчэпкі ў першыя 12 гадзінаў жыцця, у 1 месяц і ў 5 месяцаў або трохразовая ў 13 гадоў раней не прышчэпленым[8]. За 2011 год прышчэпкай ад гепатыту В удалося ахапіць 97% нованароджаных[9].