Рухну (эст.: Ruhnu, шведск.: Runo, лат.: Ronu) — востраў у Рыжскім заліве Балтыйскага мора. Плошча 11,88 км². Належыць Эстоніі.
Востраў, як і суседнія астравы Маанзундскага архіпелага, быў у XI—XIX стст. населены ў асноўным балтыйскімі шведамі, якія яго пакінулі падчас Другой Сусветнай вайны. Тады ж прэтэнзіі на востраў выставіла і Латвія. Пры савецкай уладзе на востраве з'явілася шмат эстонскіх перасяленцаў (каля 400 чалавек). Аднак, пасля моцнага марскога шторму ў пачатку 1990-х гг. большасць жыхароў эвакуіравалася. Паводле перапісу насельніцтва 2007 года на востраве пражывалі 64 жыхары. У 2011 г. колькасць астравіцян паменьшылася да 55.
Спасылкі