Ходжсан працаваў некалькі разоў у якасці члена групы тэхнічных даследаванняў УЕФА на чэмпіянаце Еўропы, а таксама чэмпіянаце свету у 2006 годзе[4]. Ходжсан таксама працаваў у якасці тэлевізійнага эксперта ў шэрагу краін, у якіх ён працаваў трэнерам, валодае пяццю мовамі[5].
У верасні 2017 года ўзначаліў «Крыстал Пэлас»[6]. Працаваў у клубе да мая 2021 года. Са студзеня па май 2022 года быў галоўным трэнерам «Уотфарда».
У сакавіку 2023 года зноў стаў галоўным трэнерам «Крыстал Пэлас».
Зноскі
↑Roy Hodgson // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.