Першым прафесійным клубам Бейнса стаў «Уіган Атлетык». За час выступаў футбаліста за клуб, «Уіган» здолеў двойчы рушыць наперад у больш высокую лігу і ў выніку прайшоў шлях ад Другога дывізіёна да Прэм’ер-лігі.
«Эвертан»
Улетку 2007 года Бейнс перайшоў у стан «Эвертана»[3]. Паводле ацэнак СМІ трансфер футбаліста абыйшоўся клубу ў 5-6 мільёнаў еўра[4]. У сваім першым сезоне за новы клуб Бейнс атрымаў няшмат гульнявой практыкі, правёўшы толькі 29 матчаў ва ўсіх спаборніцтвах за «Эвертан», з-за траўмы і добрай формы Філа Джагелкі і Джозефа Ёбы. У яго другі сезон назіраўся рост гульнявога часу ў сувязі з траўмай Ёбы, у той час як Джолеан Лескат перайшоў гуляць у цэнтр абароны. Дзякуючы гэтым абставінам Бейнс заняў левы фланг абароны каманды. У гэтым сезоне Лейтан двойчы прызначаўся іграком месяцу «Эвертану» запар.
Бейнс забіў свой першы за «Эвертан» у браму «Портсмута» 21 сакавіка 2009 года, на Фрэтан Парк. 30 жніўня 2009 года ён забіў на апошняй хвіліне з пенальці ў пераможным матчы супраць сваёй былой каманды «Уіган Атлетык». Праз месяц ён выйшаў на пляцоўку з капітанскай повяззю ў матчы Лігі Еўропы супраць грэчаскага АЕКа. У сезоне 2010/11 Бейнс правёў кожную хвіліну за «Эвертан» у матчах Прэм’ер-лігі[5], а таксама забіў сем галоў ва ўсіх спаборніцтвах за клуб. Яго ўнёсак быў узнагароджаны прызам як лепшаму гульцу клуба паводле вынікаў сезона[6].