Роджэр Уільям Корман (англ.: Roger William Corman; 5 красавіка 1926, Дэтройт, Мічыган — 9 мая 2024, Санта-Моніка, Каліфорнія) — амерыканскі кінарэжысёр і прадзюсар, які зняў вялікую колькасць фільмаў катэгорыі В (пераважна фільмы жахаў нізкага класа і баевікі). Яго называлі «каралём фільмаў класа Б» і «каралём драйв-інаў» (кінатэатраў пад адкрытым небам). Корман праславіўся як рэжысёр, здольны здымаць фільмы з фенаменальнай хуткасцю і з мінімальным бюджэтам. Фільм «Крама жахаў» (1960) быў зняты за рэкордныя 2 дні за $30 000. Пік творчай актыўнасці Кормана прыпаў на 1950-я і 1960-я гады. У гэты час ён зняў, апроч іншага, серыю гатычных фільмаў па матывах кніг Эдгара По з удзелам акцёра Вінцэнта Прайса — яны ўвайшлі ў лік яго найбольш прызнаных крытыкамі карцін. Пасля 1971 года ён амаль спыніў здымаць фільмы асабіста, як рэжысёр, але працягваў прадзюсаваць працы іншых рэжысёраў.
У 2009 годзе Корман быў удастоены ганаровага «Оскара» за ўнёсак у кінематограф. Многія знакамітыя рэжысёры Галівуду пачыналі кар’еру пад кіраўніцтвам Кормана. У іх ліку былі Фрэнсіс Форд Копала, Джэймс Кэмеран, Марцін Скарсэзэ і Джонатан Дэмі.
Зноскі
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|