Расійская акадэмія сельскагаспадарчых навук (РАСГН) — расійская дзяржаўная акадэмія навук у галіне сельскай, лясной і воднай гаспадаркі. Створана ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ад 30 студзеня 1992 года «Аб Расійскай Акадэміі сельскагаспадарчых навук»[2]. У 2013 годзе ў рамках рэформы Расійскай акадэміі навук адбылося аб’яднанне РАН з РАСГН і Расійскай акадэміяй медыцынскіх навук.[3] РАСГН увайшла ў РАН на правах Аддзялення сельскагаспадарчых навук.
Прэзідэнтам акадэміі з’яўляўся Генадзь Аляксеевіч Раманенка. У склад акадэміі уваходзіла 9 галіновых аддзяленняў, Сібірскае аддзяленне і больш за 200 навуковых арганізацый.