Пандэмія COVID-19 ўпершыню пачала распаўсюджвацца ў Бразіліі 25 лютага 2020 года[1], пасля таго як аналізы 61-гадовага мужчыны з Сан-Паўлу, што вярнуўся з Ламбардыі (Італія), паказалі станоўчы вынік на вірус. Па стане на 4 красавіка 2020 года ў краіне было пацверджана 9053 выпадкі захворвання, у выніку чаго загінула 359 чалавек. Мясцовыя перадачы віруса былі зарэгістраваныя па меншай меры ў сямі штатах.
28 студзеня Міністэрства аховы здароўя Бразіліі павысіла ўзровень экстранай абвесткі насельніцтва да ўзроўню 2 з 3, разглядаючы «непазбежную пагрозу» для дзяржавы, паколькі быў зафіксаваны падазраваны выпадак у Белу-Арызонце, штат Мінас-Жэрайс[2]. На наступны дзень міністэрства аб’явіла, што расследуе яшчэ два меркаваныя выпадкі ў Порту-Алегрэ і Курытыбе. Ніякай дадатковай інфармацыі аб пацыентах у Порту-Алегрэ і Курытыбе прадастаўлена не было. Тым не менш, было паведамлена, што пацыент з Белу-Арызонце быў студэнтам, што нядаўна наведаў кітайскі Ухань, месца ўзнікнення ўспышкі віруса[3].
Станам на 2023 год у краіне зафіксавана 37 млн захворванняў, у тым ліку 704 тыс. смерцяў[4].
Крыніцы
|
---|
Інфекцыя | |
---|
Распаўсюджванне | |
---|
Звязаныя падзеі | |
---|