Пратэсты ў Новых Санжарах
|
|
Будынак медыцынскага цэнтра МУС Украіны «Наві Санжары»
|
|
Бакі канфлікту
|
Грамадзянская супольнасць
|
Нацыянальная гвардыя Украіны
|
Пратэсты ў Новых Санжарах адбываліся з 19—20 лютага 2020 года ў ваколіцах пасёлка гарадскога тыпу Наві Санжары (Палтаўская вобласць, Украіна) супраць людзей, якія былі эвакуяваны з кітайскага гораду Ухань, дзе пачалася ўспышка хваробы 2019-nCoV.
Прычына
Украінскі самалёт, які 19 лютага вылецеў з Уханя, эпіцэнтру распаўсюджання небяспечнага вірусу, не змог праз туман прызямліцца ў запланаваны час у Харкаве і вымушаны быў вярнуцца ў Кіеў на дазапраўку. У гэты час стала вядома, што эвакуаваных размесцяць у санаторыі Нацыянальнай гвардыі Украіны ў Новых Санжарах.
Усяго было эвакуявана 79 чалавек, аднаму пасадка была адхілена з-за прысутнасці сабакі, 4 чалавекам было адмоўлена ва ўездзе з-за наяўнасці хваробы. З іх 45 украінцаў, астатнія 27 — замежнікі. У каранцін былі накіраваны ўсе пасажыры і экіпаж самалёта, усяго 94 чалавекі, у тым ліку 22 члены экіпажа і лекары[1].
Уладамі Украіны было прынята рашэнне часова размясціць людзей у медыцынскі цэнтр Міністэрства ўнутраных спраў Украіны «Наві Санжары»[2].
Ход падзей
Увечары 19 лютага мясцовыя жыхары сабраліся на мосце Ворскла, які вядзе да медыцынскага цэнтра[3].
Дэпутаты Новасанжарскай сельскай рады выступілі супраць карантыну і запісалі звароты да прэзідэнта Украіны У. Зяленскага і міністра аховы здароўя Украіны Зараны Скалецькай[4][5].
У ноч з 19 на 20 лютага мясцовыя жыхары перакрылі дарогі, каб прадухіліць размяшчэнне эвакуіраваных, а аўтобусы з эвакуяванымі закідалі камянямі. Людзі пачалі паліць шыны, а паліцыя пачала акружаць удзельнікаў акцыі[6][7][8]. У тую ж ноч, прэм’ер-міністр Аляксей Ганчарук прыляцеў у Наві Санжары, каб стварыць урадавы аператыўны штаб[3].
Раніцай 21 лютага міністр Зарана Скалецька абвясціла, што будзе жыць у карантыне, сумесна з эвакуіраванымі. З 900 мясцовых вучняў у школах населенага пункта, больш за 400 не прыйшлі з-за забароны бацькоў[9].
Вынікі
У выніку сутычак паміж Нацгвардыяй і мясцовымі жыхарамі пацярпелі 9 службоўцаў і адзін мясцовы[10]. Затрыманыя 24 найбольш актыўныя ўдзельнікі пратэсту. Пасля было ўзбуджана 5 крымінальных спраў[11].
Украінскія медыкі спынілі назіранні стану здароўя іншаземцаў і ўкраінцаў, насуперак пратэстам мясцовых жыхароў размешчаных у санаторыі, цераз 14 дзён. Паводле заключэнняў лекараў, усе эвакуаваныя і іх праважатыя былі здаровыя і змаглі вяртацца дадому. 5 сакавіка на завяршэнне абсервацыі (карантыну) у Новых Санжарах прыехалі найвышэйшыя асобы Украіны, у тым ліку Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі, ён падзякаваў кіраўнікам мясцовай улады і медыкам[12].
Міжнародная рэакцыя
- ААН асудзіла гвалт і заклікала ўрад Украіны прыняць усе неабходныя меры для забеспячэння бяспекі для ўсіх, каго закранула гэтая сітуацыя[13].
Гл. таксама
Зноскі
|
---|
Інфекцыя | |
---|
Распаўсюджванне | |
---|
Звязаныя падзеі | |
---|