Расохі (возера)
Расо́хі — возера ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Размешчанае за 10 км на поўнач ад Мядзела каля вёскі Расохі. Належыць да групы Мядзельскіх азёр. Знаходзіцца ў басейне ракі Мядзелка. Плошча возера складае 0,16 км². Даўжыня Расохаў складае 0,58 км, найбольшая шырыня — 0,45 км. Даўжыня берагавой лініі — 1,86 км. Плошча вадазбору возера складае 0,75 км². Схілы катлавіны возера маюць вышыню 5—10 метраў, на захадзе — да 15 метраў. Схілы парослыя хмызняком. Берагі пераважна зліваюцца з схіламі. Расохі злучаныя пратокай з возерам Ходасы. Літаратура
Information related to Расохі (возера) |