У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам Гандзі.
Раджыў Ратна Гандзі (Rajiv Ratna Gandhi; 20 жніўня1944 — 21 мая1991), старэйшы сын Індзіры Гандзі і Фероза Гандзі, 7-ы прэм’ер-міністр Індыі. У знешняй палітыцы праводзіў курс, адрозны ад палітыкі яго маці, — спрабаваў збалансаваць адносіны з СССР і з ЗША. Трагічна загінуў падчас выбарчай кампаніі 1991.