Раданіт
|
|
Крышталі раданіту ў пародзе
|
Формула
|
(Mn++,Fe++,Mg,Ca)SiO3
|
Сінгонія
|
Трыклінная
|
Колер
|
Ружовы, чырвоны, карычнева-чырвоны, жоўты, чорны
|
Колер рысы
|
Белая
|
Бляск
|
Шкляны
|
Празрыстасць
|
Празрысты, напаўпразрысты
|
Цвёрдасць
|
5—5,5
|
Спайнасць
|
Дасканалая па {110}
|
Злом
|
Няроўны
|
Шчыльнасць
|
3,5—3,7 г/см³
|
Радані́т (ад стар.-грэч.: ῥόδον — ружа) — мінерал падкласа ланцужковых сілікатаў, сілікат марганцу, які ўтварыўся ў асаблівых умовах на кантакце магмы з асадкавымі пародамі, багатымі на марганец.
Крышталізуецца ў трыкліннай сінгоніі. Утварае таблітчастыя крышталі, зярністыя масы, прамяністыя агрэгаты. Колер ад бледнага да ярка ружовага і чырвонага. Шчыльнасць 3,4—3,7 г/см³. Цвёрдасць 5—6,5 па шкале Моаса.
Адасабленні чыстага, мінеральнага раданіту невялікія, і ў каменярэзнай справе выкарыстоўваецца раданітавая парода — арлец, якая складаецца з вялікай колькасці розных марганцавых мінералаў. Колер арляца — ружовы, вішнёва-ружовы або малінавы, часам з пераходам у бураваты. Пры агульнай непразрыстасці гэты камень мае прыемнае прасвечванне, якое надае яму глыбіню і асаблівую сакавітасць тонаў. У суцэльнай масе арляца сустракаюцца незвычайныя прыгожыя «гнёзды» ярка-чырвоныя па колеры, якія нагадваюць рубін. Вонкава таксама падобны да туліту.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі