Ілья Чарапко-Самахвалаў, Цімафей Савіцкі, Ваня Селішчаў, Дзіма Паплаўскі, Аляксей Тарасевіч
«Пятля Прыхільнасці» (руск.: Петля Пристрастия) — беларускі пост-панк-гурт.
Гісторыя
Гурт быў створаны ў 2004 годзе вакалістам Ільёй Чарапко-Самахвалавым і басістам Цімафеем Савіцкім на абломках папярэдняга праекта «Полипы». Паводле словаў І. Чарапко-Самахвалава, назву гурта ён узяў з савецкага антыалкагольнага плаката, які ўбачыў у паліклініцы[1].
У 2009 годзе выйшаў дэбютны альбом гурта «Всем Доволен», які быў выдадзены маскоўскім лэйблам «Снегири-музыка(руск.) (бел.». Кружэлка атрымала вялікую колькасць станоўчых водгукаў у прэсе, у прыватнасці аглядальнік маскоўскага часопіса «Афиша(руск.) (бел.» Аляксандр Гарбачоў(руск.) (бел. напісаў: «Першы альбом „Всем Доволен“ — найлепшая руская рок-кружэлка года». Аднак усе наступныя альбомы гурт палічыў за лепшае выдаваць сваімі ўласнымі сіламі.
19 траўня 2023 года «Пятля Прыхільнасці» ўпершыню выпусцілі сінгл на беларускай мове. Свой наступны альбом гурт таксама плануе запісваць на беларускай[2].
Склад
Склад гурта па гадах
Удзельнікі
Ілья Чарапко-Самахвалаў — вакал, тэкст (2004 — цяперашні час)
Цімафей Савіцкі — бас-гітара, бэк-вакал (2004 — цяперашні час)