Вёска
Псярцы
Псярцы на карце Беларусі ±
|
|
Псярцы́[2] (трансліт.: Psiarcy, руск.: Псярцы) — вёска ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Васілішкаўскага сельсавета.
Назва
Верагодна, назва паходзіць ад «псяроў» — людзей, якія даглядалі паляўнічых сабак.
Гісторыя
Вядомыя з 1765 года з «Інвентароў старостваў Гродзенскага павета». У XIX стагоддзі Псярцы — вёска Лідскага павета, уладанне Вільканцоў. У 1844 годзе — 33 двары. Пасля паўстання 1863—1864 гадоў, паводле ўказа ад 10 снежня 1865 года, прымусова прададзена Тодарам Вільканцом Пятру Ушакову за 1271 рубель[3]. У 1888 годзе — у Васілішкаўскай воласці, 27 дамоў, 243 жыхары. У 1905 годзе ў вёсцы 322 жыхары. У 1908 годзе — 34 гаспадаркі. З 1921 года ў складзе Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1926 годзе налічвала 53 двары, 293 жыхары[4]. З 12 кастрычніка 1940 года ў Шайбакпольскім сельсавеце (20 красавіка 1962 года перайменаваны ў Лычкаўскі) Васілішкаўскага раёна Баранавіцкай, з 20 верасня 1944 года — Гродзенскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года — у Шчучынскім раёне. З 12 сакавіка 1973 года ў Бакштаўскім сельсавеце[5]. З 2002 года ў Васілішкаўскім сельсавеце[6]. У 1940 годзе вёска налічвала 73 двары, 387 жыхароў. У 1950 г. створаны калгас «1 Мая». У 1964 г. — 79 двароў, 390 жыхароў, пачатковая школа, крама.
Культура
У 1971 годзе ў Псярцах паўстаў хор народнай песні, які складаўся з найстарэйшых жыхароў вёскі (харысты — Г. Маркевіч, В. Публіцэвіч, М. Дашкевіч і іншыя, акардэон — Язэп Зубрык). Хор быў вельмі папулярны не толькі сярод навакольных вёсак, быў вядомы на агульнадзяржаўным узроўні, часта з'яўляўся ў перадачах беларускага тэлебачання[7], згаданы м.інш. ў The Journal of Byelorussian Studies[8].
Галерэя
Вядомыя асобы
- Юзаф Дзежыц[pl] — доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар Вышэйшай сельскагаспадарчай школы ва Вроцлаве, з 1974 г. — прафесар Вроцлаўскага сельскагаспадарчага інстытуту, з 1981 г. — дэкан факультэта меліярацыі гэтага інстытуту. Аўтар больш за 200 навуковых прац, 40 падручнікаў і манаграфій. У 1944—1945 гг. працаваў настаўнікам у псярэцкай пачатковай школе[9].
Зноскі
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Аграгарадкі | |
---|
Вёскі | |
---|
Хутары | |
---|