Фарміраванне плошчы пачалося ў сувязі з пракладкай чыгункі Пецярбург — Адэса і будаўніцтвам у 1902 годзе будынка чыгуначнага вакзала. Плошча прамавугольная ў плане (80х55 м). Сувязь з цэнтрам горада ажыццяўляецца па Першамайскай вуліцы. У 1966 годзе пабудаваны будынак білетных кас, у 1985 — багажнае аддзяленне (арх. В. Кільчыцкі) На плошчу выходзіць 3-павярховы жылы дом, з прадуктовым магазінам, з процілеглага боку плошчы прылягае сквер.
На будынку білетных кас у 1966 годзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка ў гонар кіраўнікоў і ўдзельнікаў падпольных груп, якія дзейнічалі на чыгуначным вузле горада ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Літаратура
Привокзальная площадь // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.