Порт-Віла (англ.: Port Vila) — набуйнейшы горад і сталіца Вануату.
Порт Віла — галоўны эканамічны і палітычны цэнтр краіны Вануату. Насельніцтва — 29,3 тыс. чалавек (2003). У горадзе знаходзяцца гавань і аэрапорт Bauerfield.
Горад знаходзіцца на востраве Эфатэ, на беразе заліва Віла на ўзгорыстай мясцовасці. Атмасферу горада вызначаюць англійская, французская і меланезійская культуры.
У часы Другой сусветнай вайны горад быў ваеннай базай для войск ЗША і Аўстраліі.
У 1987 годзе моцны цыклон нанёс гораду істотныя разбурэнні.
Эканоміка
Асноўнымі галінамі эканомікі ў горадзе застаюцца сельская гаспадарка і рыбалоўства. Турызм таксама робіцца істотнай крыніцай даходаў. Звыш 50000 турыстаў наведалі гэты горад у 1997 годзе.
35,7 % экспарту сыходзіць праз Порт-Віла, і 86,9 % імпарту прыбывае праз марскі порт сталіцы.