Нукуалофа — сталіца каралеўства Тонга. Насельніцтва — 24 310 чалавек. Знаходзіцца на востраве Тангатапу. У Нукуалофа ёсць марскі порт і аэрапорт.
Прыродныя ўмовы
Нукуалофа размешчана на найбуйнейшым каралавым востраве Тангатапу. Клімат у гэтай мясцовасці трапічны акіянічны. Тэмпература паветра на працягу года вагаецца ад +20 да +26°С. Найбольш гарачы і вільготны сезон доўжыцца са снежня па красавік. Ападкаў выпадае каля 1500 мм. Натуральная расліннасць прадстаўлена галоўным чынам трапічнымі лясамі, хмызнякамі і пальмамі.
Насельніцтва, мова, веравызнанне
Колькасць насельніцтва горада — каля 34 тысяч чалавек. У горадзе пражываюць у асноўным танганцы (96 %). Афіцыйныя мовы — тангійская і англійская. Вернікі галоўным чынам мармоны.