Польская аб'яднаная рабочая партыя, ПАРП(польск.: Polska Zjednoczona Partia Robotnicza, PZPR) - палітычная партыя ў Польскай Народнай Рэспубліцы. Была створана 15 снежня 1948 у выніку аб'яднання Польскай сацыялістычнай партыі і Польскай рабочай партыі.
Партыя з'яўлялася кіруючай у Польшчы з 1948 па 1989. У 1989 пад ціскам забастовак, якія арганізоўваў прафсаюз "Салідарнасць", у Польшчы былі праведзены дэмакратычныя парламенцкія выбары, падчас якіх апазіцыя атрымала ў парламенце ўсе абіраныя месцы. Выбары прывялі да страты ПАРП палітычнай улады, у выніку чаго партыя самараспусцілася 27 студзеня 1990.
Першыя сакратары ЦК ПАРП
-
Б. Берут
-
Э. Охаб
-
У. Гамулка
-
Э. Герэк
-
С. Каня
-
В. Ярузельскі
-
М. Ракоўскі
|
---|
Сучасныя парламенцкія партыі | |
---|
Сучасныя непарламенцкія партыі | |
---|
Гістарычныя партыі | |
---|
- ↑ а б Köhler P. Lysenkoist Propaganda in Trybuna Ludu, Лысенкоистская пропаганда в «Трибуна люду» // Историко-биологические исследования — 2016. — Vol. 8, Iss. 3. — P. 25–42. — ISSN 2076-8176; 2500-1221