Перакла́д Бі́бліі Я́на Станке́віча — пераклад Бібліі на беларускую мову аўтарства Яна Станкевіча ў супрацоўніцтве з гебраістам Майсеем Гітліным.
Пераклад быў ініцыяваны «Беларускім Біблійным камітэтам», створаным у 1965 у ЗША з мэтаю выдаць і распаўсюдзіць беларускую Біблію. У склад камітэту ўвайшлі Майсей Гітлін (дырэктар), Янка Станкевіч і Т. Сайка (сябры)[1].
Іхні пераклад зроблены паводле пратэстанцкага канону[2] і зроблены з арыгіналу (Стары Запавет — з яўрэйскай, Новы Запавет — з грэчаскай мовы)[2], тэкстуальна не саступае ў даставернасці класічным перакладам.
Пераклад быў выдадзены паэтапна. У 1970 годзе быў выдадзены «Новы Закон» (у Нью-Ёрку), у 1973 годзе — уся «Сьвятая Бібля». Абедзве часткі — класічным правапісам.
Адной з адметных асаблівасцяў перакладу з’яўляецца яго насычанасць архаічнымі старабеларускімі формамі і неалагізмамі. Моўны пурызм Янкі Станкевіча зрабіў гэты пераклад цяжкім для чытання. Сучасная літаратурная мова значна адрозніваецца ад прапанаванага варыянту перакладу[1].
Бібліяграфія
- НОВЫ ЗАКОН Спадара а Спаса нашага Ісуса Хрыста | З мовы грэцкае на вялікалітоўскую (беларускую) нанава перакладзены / Пераклад Я. Станкевіча. — Нью-Ёрк: Вялікалітоўскае (Беларускае) Навуковае Таварыства Пранціша Скарыны, 1970. — 260 с.
- Сьвятая Бібля. Кнігі Сьвятога Пісьма Старога і Новага Закону з мовы гэбрэйскае а грэцкае на вялікалітоўскую (беларускую) нанава перакладзеныя / Пераклад Я. Станкевіча і М. Гітліна. — Нью-Ёрк, 1973. — 840 + 260 с.
Зноскі
Спасылкі
|
---|
Біблія | |
---|
Новы Запавет / Евангеллі | |
---|
Перакладаюцца | |
---|