Па ўмовах дагавора Раймунд VII зноў прызнаваў сябе васалам караля Людовіка IX, губляў палову тэрыторый, перш за ўсё ўсе землі віконтаў Транкавеляў; Бакер і Каркасон станавіліся французскімі сенешальствамі. Яму таксама больш не належалі маркізат Праванс, гэта значыць зямлі цяперашніх дэпартаментаў Францыі Гар, Эро, Дром, Ваклюз і Од. За ім заставаліся Ажэн, Руэрг, частка Альбі і частка Керсі. Акрамя гэтага, ён абавязваўся выдаць сваю адзіную дачку Жанну(руск.) (бел. (якой тады было дзевяць гадоў) за брата караля Альфонса дэ Пуацье, які і павінен быў успадкаваць усе яго землі; у выпадку, калі шлюб будзе бяздзетным, усе ўладанні адыходзілі французскай кароне. Гэта азначала канец самастойнага графства Тулуза. Раймунд таксама абавязваўся пераследваць на сваіх землях ератыкоў, выплаціць буйныя сумы шэрагу абацтваў, знесці ўмацаванні ў многіх гарадах і фінансаваць Тулузскі ўніверсітэт (заснаваны для ўзмацнення барацьбы з ерассю). На яго землях уводзілася інквізіцыя.
Паколькі Раймунд першапачаткова быў адлучаны ад царквы ў 1225 годзе, то падпісанню дагавора папярэднічала зневажальная сцэна пакаяння перад царквой, якую ён здзейсніў у Саборы Парыжскай Божай Маці, пасля чаго яго вярнулі ва ўлонне царквы.