Павел Паўлавіч Кракалёў |
Дата нараджэння |
1 красавіка 1936(1936-04-01) (88 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Альма-матар |
|
Месца працы |
|
Партыя |
|
Член у |
|
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Кракалёў.
Павел Паўлавіч Кракалёў (1 красавіка 1936, г. Порхаў, Пскоўская вобласць) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
Скончыў у 1955 годзе Харкаўскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, у 1961 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працаваў у Новасібірскім філіяле Дзіпраавіяпрама, з 1966 года — галоўны архітэктар праектаў, кіраўнік майстэрні Мінскпраекта.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1965 года. Член КПСС з 1976 года. Пражывае ў г. Мінск.
Творчасць
Асноўныя працы: будынак НДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі (1974), новыя карпусы будынка ЦК КПБ (1975—1984), вытворчая база будуправы «Саюзмантажлегмаш» (1976) у Мінску, праект аднаўлення і рэканструкцыі сядзібы І. Я. Рэпіна — Здраўнёва Віцебскай вобласці (1983); у аўтарскім калектыве: будынак Мінскпраекта (1975), комплекс будынкаў Дома мод і Белбыттэхпраекта (1981), 9-павярховыя жылыя дамы па праспект Ракасоўскага і вуліцы Пляханава (1973—1982), будынак партархіва (1986).
Узнагароды
1—2-я прэміі на міжрэспубліканскім конкурсе за праект помніка беларускім і літоўскім партызанам (1970).
Зноскі
Літаратура