Пісаў паланэзы, мазуркі, кракавякі, рабіў апрацоўкі народных песень. Аўтар оперы «Кароль пастухоў» (1859). Збіраў фальклорна-этнаграфічныя матэрыялы на тэрыторыя сучасных Беларусі, Літвы і іншых краін.
У 1857—1890 выдаў працу «Народ. Яго звычаі, лад жыцця, мова, паданні, прыказкі, абрады, забабоны, забавы, песні, музыка і танцы». У 1961—1990 убачыў свет яго «Поўны збор прац» у 68 тамах, у 52-м томе якога «Беларусь — Палессе» змешчаныя 723 песні, 105 нотных запісаў, зробленых у наваколлі Мінску. У раздзеле «Народ» прыведзеныя выказванні даследчыкаў пра беларусаў, матэрыялы пра сацыяльнае і эканамічнае становішча беларускіх сялян. Большасць матэрыялаў О. Кольберг узяў з прац Э. Ажэшкі, П. Баброўскага, Р. Зянькевіча, Ю. Крашэўскага, А. Рыпінскага, Я. Тышкевіча, рукапісаў невядомых аўтараў.
Аўтар прац «Казкі з Палесся», «Вясельныя звычаі і абрады з Палесся» (абедзве 1889), «Этнаграфічныя замалёўкі» (т. 1—11, 1882—1891)[6].
Зноскі
↑ абHenryk Oskar Kolberg // Internetowy Polski Słownik Biograficzny