Нікола Клюсеў (макед.: Никола Кљусев; 2 кастрычніка 1927 года, Шціп, Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў — 16 студзеня 2008 года, Скоп’е, Македонія) — македонскі эканаміст і дзяржаўны дзеяч, першы прэм'ер-міністр Рэспублікі Македонія пасля абвяшчэння незалежнасці з 1991 па 1992 год.
Адукацыя
У 1953 годзе Клюсеў скончыў Школу эканомікі Бялградскага ўніверсітэта. Тамсама атрымаў ступень доктара эканамічных навук. Тэма доктарскай дысертацыі: "Крытэрыі і метады ацэнкі эканамічнай эфектыўнасці інвестыцый".
Навуковая дзейнасць
Акадэмік Нікола Клюсеў пачаў сваю навуковую кар'еру ў 1953 годзе ў якасці асістэнта ў Навукова-даследніцкім інстытуце прамысловасці Македоніі. З 1960 па 1967 год з'яўляўся навуковым супрацоўнікам у Інстытуце эканомікі Македоніі. У 1972 годзе стаў прафесарам эканамічнага факультэта ў Універсітэце Св. Кірыла і Мяфодзія ў Скоп'і. У 1988 быў абраны членам Македонскай акадэміі навук і мастацтваў, у якасці Старшыні Савета па дэмаграфічных даследаваннях.
Меў цэлы шэраг апублікаваных прац, манаграфій і навуковых даследаванняў, а таксама некалькіх кніг вершаў, эсэ і многае іншае.
Палітыка
З 1991 па 1992 год Клюсеў быў першым прэм'ер-міністрам Рэспублікі Македонія пасля яе аддзялення ад Югаславіі. Пад яго кіраўніцтвам была ўведзена новая нацыянальная валюта — дэнар. Апроч таго, ён узначальваў складаныя перамовы па вываду югаслаўскіх войскаў з Македоніі.
Падчас знаходжання на пасадзе прэм'ер-міністра не з'яўляўся членам якой-небудзь палітычнай партыі. Пазней ён уступіў у ВМРО-ДПМНЕ, адну з асноўных палітычных партый Македоніі. У 1997 годзе быў абраны Старшынём Савета ВМРО-ДПМНЕ.
З 1998 па 2000 год ён ізноў уваходзіў ва ўрад у якасці міністра абароны.
Зноскі
Спасылкі
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|