У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Няцеч.
Вёска
Няцеч
Няцеч на карце Беларусі ±
|
|
Няце́ч[1] (трансліт.: Niacieč, руск.: Нетечь) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Тарноўскага сельсавета. Вёска знаходзіцца на дарозе Тарнова — Беліца[2].
Гісторыя
Вядома з другой паловы XVI стагоддзя як сяло ў Лідскім павеце Вялікага Княства Літоўскага.
Ваўкавыскі лоўчы Казімір Станіслаў Калушэўскі і яго жонка Марыяна з Невяроўскіх фундавалі ў Нецечы касцёл і 19 жніўня 1715 года надалі новастворанай рымска-каталіцкай парафіі фундуш: 3 валокі зямлі, 10 прыгонных сялян і карчму. Першым пробашчам парафіі стаў ксёндз Антоні, родны брат фундатара. Уніяцкі мітрапаліт Леў Шлюбіч-Заленскі абвінаваціў тады Калушэўскага ў гвалтоўным пераводзе сялян-уніятаў з яго вёсак Няцеч, Старажымавічы і Чаплічы ў рыма-каталіцтва. Сведкаў па справе пераводу ў рыма-каталіцтва пыталі, якую веру сяляне вызнавалі да таго. Тыя адказвалі, што ў вёсках жылі і рыма-каталікі, і ўніяты, была і «схізма» (праваслаўе), згадваюць і веру пад назвай «старалітва».
Вопіс парафій Лідскага дэканату 1784 года згадвае Няцечу як двор Барымоўскай. Дарога ад Няцечы да Ліды ўлетку цягнулася тры вялікія мілі, узімку балотамі і цераз рэчку Дзітва дзве мерныя мілі. Дарога ад Няцечы да Наваградка ішла цераз Нёман лясамі шэсць міль. Дарога да Ваверкі вяла ў кірунку на паўночны захад выганам, потым праз лес пад назвай Стайкі, за палову мілі ад Няцечы дарога ўлева ішла на Голдава міма вёскі Бабры, а затым да Радзівонішак[3].
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) вёска ў Расійскай імперыі. Належала да Беліцкай воласці Лідскага павета Віленскай губерні.
У Першую сусветную вайну з верасня 1915 года да канца 1918 года акупавана германскімі войскамі. Са студзеня 1919 года ў складзе БССР, у красавіку занята польскімі войскамі. З ліпеня да верасня 1920 года кантралявалася Чырвонай Арміяй, затым ізноў польскімі войскамі. З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Беліцкай гміны Лідскага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года — у БССР. Акупавана нацыстамі з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года.
У 1940—1954 гадах цэнтр Няцецкага сельсавета. З 16 ліпеня 1954 года вёска ў Беліцкім сельсавеце, з 12 снежня 1973 года — у Тарноўскім сельсавеце.
Насельніцтва
- 1921 год — 292 жыхары, 51 двор.
- 1960 год — 544 жыхары.
- 1993 год — 201 жыхар, 110 гаспадарак.
- 2004 год — 135 жыхароў, 82 гаспадаркі.
- 2012 год — 82 жыхары, 58 гаспадарак.
Славутасці
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Аграгарадкі | |
---|
Вёскі | |
---|
Хутары | |
---|