Упершыню праект мовы быў прапанаваны аўтарам у 1937 годзе, але не прыцягнуў шырокай увагі. У 1961 годзе у Брусэлі Алфандары выдаў сваю галоўную працу пад назвай «Cours pratique de Neo deuxieme langue». Праца ўтрымлівала: кароткую і поўную граматыку, навучальны курс з 44 лекцый, пераклады літаратурных твораў (паэзія і проза), арыгінальную нэа літаратуру, навуковыя і тэхнічныя тэксты, ідыёмы, дэталёвыя французска-нэа і нэа-французскі слоўнікі. Агульны аб’ём выдання 1304 старонкі і каля 60000 слоўнікавых артыкулаў. Ступень дэталізацыі праекта была непараўнальнай у гісторыі інтэрлінгвістыкі.
Нэа прыцягнуў увагу рэдакцыі і чытачоў «International Language Review» (Далас, ЗША) спецыяльнага выдання прысвечанага штучным мовам. У 1962 годзе было створана таварыства прыхільнікаў праекта «Friends of Neo». Дзеля распаўсюджання мовы і забеспячэння адзінства ў працэсе яго развіцця была створана «Акадэмія нэа». У перыяд паміж 1961 і 1968 гадамі у Брусэлі пры ўдзеле Алфандары выдавалася перыядычнае выданне на мове нэа «Neo-bulten», былі апублікаваны французскі[1], англійскі[2] і нямецкі[3] падручнікі нэа. Але, актыўнай працы па распаўсюджанню мовы перашкодзілі цяжкая хвароба і стары ўзрост Артура Алфандары (на момант выдання сваёй асноўнай працы ў 1961 годзе яму было 72 гады). Пасля смерці Алфандары ў 1969 годзе Акадэмія і Сябры нэа спынілі сваё існаванне.
Граматыка
Алфавіт
№
Літара нэа
Гук нэа
Беларускі гук
1
a
a
а
2
b
be
б
3
c
ce
ч
4
d
de
д
5
e
e
э
6
f
fe
ф
7
g
ge
г
8
h
he
х
9
i
i
і
10
j
je
дж (jet)
11
k
ke
к
12
l
el
л
13
m
em
м
14
n
en
н
15
o
o
о
16
p
pe
п
17
q
ku
ку (кв)
18
r
er
к
19
s
es
ы
20
t
te
т
21
u
u
у
22
v
ve
в
23
w
we
ў
24
x
xe
кс
25
y
ye
й
26
z
ze
з
Алфавіт нэа складаецца з 26 гукаў сучаснай лацінскай графікі. Падчас пісьма дапускаецца замена «q» — «kw», «x» — «ks». Для літары «с» таксама дапушчальнае чытанне як «ц». Усе літары чытаюцца так, як пішуцца. Невымаўляемыя гукі адсутнічаюць. Наступныя камбінацыі вымаўляюцца так, як у англійскай мове: «sh» — ш, «zh» — ж, «ts» — ц.
Націск
Націск заўсёды прыпадае на перадапошні склад, у словах, якія заканчваюцца на галосную
Націск прыпадае на апошні склад у словах, якія заканчваюцца на зычную
Канчатак множнага ліку «s» не ўплывае на націск
Літара «у» з’яўляецца зычнай і не ўплывае на націск
Націск ніколі не прыпадае на «u» у злучэнні «guo», пасля «a» і «e»
У складаных словах кожны з кампанентаў захоўвае свой націск.
Артыкль
Вызначаны артыкль lo. Перад словам якое пачынаецца на галосную «о» магчыма апусціць і абазначыць апострафам. Ва множным ліку дабаўляецца канчатак множнага ліка «-s». Таксама «-s» можа дабаўляцца дзеля дадатковага сэнсавага выдзялення, ці дзеля больш добрага вымаўлення.
Нявызначаны артыкль un.
Вызначаны і нявызначаны артыклі могуць апускацца.
Назоўнікі
усе назоўнікі маюць канчатак -o, -os. Часта канчатак -о назоўнікаў адзінага ліку апускаецца, калі гэта вядзе да спрашчэння вымаўлення.
Канчатак множнага ліку -os ніколі не апускаецца
для указання жаночага роду ўжываецца канчатак -in.
Прыметнікі
Прыметнікі маюць канчатак -а і не дапасоўваюцца ў ліку з назоўнікамі.
калі прыметнік ужываецца як назоўнік, то дзеля указання множнага ліку ўжываецца канчатак -s
Канчатак -а магчыма апусціць, калі прыметнік знаходзіцца перад назоўнікам, да якога адносіцца, але ніколі, калі стаіць пасля яго.
Прыслоўе
Прыслоўі ўтвараюцца, пры дапамозе канчатка -е.
Зноскі
↑Arturo Alfandari, Méthode rapide de Neo (Brussel: Editions Brepols, 1965)
↑Arturo Alfandari, Rapid Method of Neo (Brussel: Editions Brepols, 1966)
↑Weferling Erich? Einführung in die internationale Welthilfssprache Neo (Braunshweig: Weferling, 1967)