Нурэц, або Ну́жац[1] (польск.: Nurzec) — рака ва ўсходняй Польшчы і ў Беларусі, правы прыток Буга даўжынёй 100 км і плошчай вадазбору 2102 км². Працякае па Падляскім і Мазавецкім ваяводствах.
Рака бярэ пачатак на тэрыторыі Беларусі (Камянецкі раён), а каля Цеханоўца ўпадае ў Буг.
Асноўныя прытокі:
левыя: Нурчы, Лесна, Чорная, Сенніца, Кукаўка, Пэлхаўка;
правыя: Бранко, Мень-з-Маркуўка.
Буйнейшыя паселішчы на рацэ Нурэц: Чаромха, Кляшчэлі, Боцькі, Браньск, Цехановец.
Зноскі
Спасылкі