Населены пункт
Новы Ярычыў
Герб
Сцяг
Новы Ярычыў на карце Украіны ±
Новы Ярычыў (укр. : Новий Яричів ) — пасёлак гарадскога тыпу ў Кам’янка-Бугскім раёне Львоўскай вобласці Украіны . Цэнтр пасялковага Савета, размешчаны за 27 км ад Львова , за 38 км ад раённага цэнтра г. Каменка-Бугская і за 6 км ад чыгуначнай станцыі Запыціў .
Гісторыя
Паселішча ўпершыню згадваецца ў пісьмовых крыніцах у 1148 г., але найбольш даставерная першая згадка аб Новым Ярычаве датуецца 1370 г.
У 1618 г. мястэчка атрымлівае магдэбургскае права . 27 сакавіка 1934 г. улады Другой Польскай Рэспублікі надаюсь паселішчу статус горада.
У 1940-1941 і ў 1944-1962 гг. паселішча было цэнтрам Новаярычыўскага раёна Львоўскай вобласці.
У 2001 г. ў мястэчку была адкрыта адрамантаваная школа, якая была пабудавана яшчэ ў 1899 г. у часы, калі Новы Ярычыў разам з усёй Галічыной знаходзіўся ў складзе Аўстра-Венгрыі .
Персаналіі
Мяцелля Севярын Мадэставіч (1863-1936 гг.) — украінскі ўніяцкі святар, грамадскі дзеяч, дэпутат аўстрыйскага парламента ў Вене ад Галічыны , дэпутат Галіцкага краявога сейма , дэлегат Украінскай Нацыянальнай Рады ЗУНР .
Стэфанішын Міхаіл - бацька першай астранаўткі ўкраінскага паходжання Гайдэмары Стефанішын-Пайпер.
Цягнібок Яраслаў - бацька ўкраінскага палітыка Алега Цягнібок .
Панькевіч Іван Артэмавіч (1887-1958 гг.) - украінскі мовазнаўца, этнограф, грамадскі дзеяч.
Пашко Васіль Любаміровіч (1982-2014 гг.) - удзельнік АТО , вайсковец ДУК , удзельнік расійска-ўкраінскай вайны, загінуў пад Амвросіеўкай.
Яснагурская Сафія Яўстахіеўна (нар. у 1940 г.) — савецкая спартсменка (лыжныя гонкі, веласпорт, спартыўнае арыентаванне). Майстар спорту СССР.
Раёны Гарады Пасёлкі гарадскога тыпу