Вёска
Новая Вёска
Новая Вёска на карце Беларусі ±
|
|
Но́вая Вёска[1] (трансліт.: Novaja Vioska, руск.: Новая Вёска) — вёска ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Сітцаўскага сельсавета.
Гісторыя
У 1921—1939 гадах вёска i засценак у складзе гміны Параф’янава Дзісенскага павета Віленскага ваяводства.
Да 24 красавіка 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Параф’янаўскага сельсавета[2].
Прыкладна ў 1976 г. у вёску быў праведзены вадаправод (калонкі).
Насельніцтва
- 1921 год — 226 жыхароў, 47 двароў[3].
- 1931 год — 241 жыхар, 49 двароў[4].
Вядомыя асобы
Славутасці
- Прысядзібны парк у в. Новая Вёска (маёнтак Ходараўка) пры былой сядзібе Славінскіх закладзены ў канцы ХІХ ст. Займае ўзгорак і яго пакаты схіл. Мае маляўнічыя краявіды ва ўсходнім напрамку, але разбураецца, бо служыць загонам для жывёлы. Толькі невялікія фрагменты дрэвастою, руіны падмуркаў захаваліся на месцы былых сядзіб у Асонавічах, Булахах і інш.
- Мемарыяльны комплекс «Ходараўка» знаходзіцца за 200 м на поўнач ад вёскі, на месцы, дзе нацысты расстралялі сотні ваеннапалонных італьянцаў і цывільных жыхароў.
Крыніцы
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 32.
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 21
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Вёскі | |
---|