«На экранах (Беларусі)» |
Арыгінальная назва |
руск.: На экранах |
Тып |
часопіс |
Заснавальнік |
выдавецтва «Беларускі Дом друку» |
Выдавец |
выдавецтва «Беларускі Дом друку» |
Краіна |
Беларусь |
Заснавана |
жнівень 1957 |
Тэматыка |
кінематограф |
Мова |
руская |
Перыядычнасць |
штомесяц |
Тыраж |
|
Вэб-сайт |
domdruku.by/ru/na-ekrana… |
«На экра́нах» — беларускі часопіс.[1]
Апісанне
Выпускаецца дзяржаўным прадпрыемствам «Выдавецтва „Беларускі Дом друку“».
Заснаваны ў жніўні 1957 года. За мінулыя гады некалькі разоў змянілася назва выдавецтва і выданні, але нязменным заставаўся тэматычны кірунак часопіса: арыентаванне на прапаганду і папулярызацыю кінематографа. Часопіс асвятляе айчыннае і замежнае кіно, папулярнае, элітарнае, класіку і прэм’еры, конкурсы і фестывалі.
Стаяў ля вытокаў стварэння Мінскага МКФ «Лістапад». Мае пастаянную акрэдытацыю на найбольш прыкметных кінафорумах постсавецкай прасторы, а таксама на МКФ класа «А» (Венецыя і Берлін). Абавязковы прыярытэт выдання — беларускае кіно.
Змест часопіса спалучае кіназнаўчыя і папулярныя жанры, фотаматэрыялы, эксклюзіўныя інтэрв’ю з персонамі са свету кіно, выступленні як метраў, так і студэнтаў-кінематаграфістаў.
Як інфармацыйны партнёр Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» стварае сумесныя акцыі часопіса, кінастудыі і Беларускага саюза кінематаграфістаў: спецыяльныя нумары, прысвечаныя прэм’ерам кінастудыі, майстрам нацыянальнага кінематографа і тэматычныя кінакаляндары.
Рэдкалегія
- Народны артыст Беларусі, кінарэжысёр А. В. Яфрэмаў?!
- музыказнаўца, кіназнаўца, кандыдат мастацтвазнаўства А. А. Карпілава
- кіназнаўца, кінакрытык, доктар мастацтвазнаўства А. В. Красінскі
- генеральны дырэктар Выдавецтва «Беларускі Дом друку» Р. С. Алейнік
- тэатразнаўца, доктар філалагічных навук Т. Д. Арлова
- кіназнаўца, кандыдат філалагічных навук, загадчык кафедры літаратурнай крытыкі інстытута журналістыкі БДУ Л. П. Саянкова
- кіназнаўца, галоўны рэдактар Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» А. В. Сідарэнка
Крыніцы
Спасылкі