Нафталін — араматычны вуглевадарод, С10Н8. Цвёрдае крышталічнае лятучае рэчыва з характэрным пахам, у вадзе не раствараецца, добра раствараецца ў бензоле, эфіры.
Хімічныя ўласцівасці
Нафталін па хімічных уласцівасцях падобны да бензола: лёгка нітрыруецца, сульфіруецца, ўзаемадзейнічае з галагенамі. Адрозніваецца ад бензолу тым, што яшчэ лягчэй уступае ў рэакцыі. Акісляецца кіслародам паветра ў прысутнасці V2O5 з утварэннем фталевага ангідрыду.
Хімічны слоўнік навучэнца: Дапам. для вучняў / Б. Н. Качаргін, В. М. Макарэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская. — Мн.: Народная асвета, 2003. — С. 164. — 287 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-12-0621-8.