Народныя сілы абароны

Народныя сілы абароны
Выява лагатыпа
З'яўляецца часткай Народнае супраціўленне Судана
Актыўная ў  Судан
Саюзнікі Узброеныя сілы Судана
Колькасць членаў 10 000 актыўных байцоў і 85 000 рэзервістаў на 2004 год
Удзел у канфліктах Другая грамадзянская вайна ў Судане, Дарфурскі канфлікт, Канфлікт у Паўднёвым Кардафане і Блакітным Ніле, Канфлікт у Судане (з 2023)

Народныя сілы абароны, НСА (араб. قوات الدفاع الشعبي‎‎ ) — суданская ваенізаваная арганізацыя. Фарміраванне ўтворана і дзейнічае ў адпаведнасці з Законам аб Народных сілах абароны 1989 года[1].

На 2004 год, як падлічыў Федэральны даследчы аддзел Бібліятэкі Кангрэса, атрады арганізацыі складаліся з 10 000 актыўных членаў і 85 000 рэзервістаў[2].

Баявая фракцыя мела цесныя сувязі з Нацыянальным ісламскім фронтам Амара аль-Башыра. Больш за тое, арганізацыя была першапачаткова створана як спецыяльная ісламісцкая міліцыя. У 2015 годзе НСА ў асноўным дзейнічалі як рэзервовыя войскі для Узброеных сіл Судана[3]. Атрады арганізацыі ўдзельнічалі ў канфлікце ў Паўднёвым Кардафане і Блакітным Ніле[4].

У 2020 годзе групоўка была распушчана[5].

Падчас канфлікту 2023 года НСА адноўленыя. Атрады фармірвання на чале з Кафі Таяры ваявавалі на баку ўрадавай арміі ў Паўднёвым Кардафане супраць НВРС-П і САП[6].

Гл. таксама

Заўвагі

Спасылкі

  • Rone, Janera (1996). Behind the Red Line: Political Repression in Sudan. New York City: Human Rights Watch.