Навагрудскі павет
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата скасавання
15 студзеня 1940
Насельніцтва
Плошча
Навагру́дскі павет (польск. : Powiat nowogródzki ) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Навагрудскага ваяводства Польскай Рэспублікі . Адміністрацыйны цэнтр — горад Навагрудак .
Гісторыя
Былы павет Мінскай губерні Расійскай імперыі . З красавіка 1919 года акупаваны польскімі войскамі. У 1919 —1920 у складзе Віленскай акругі Цывільнага кіраўніцтва ўсходніх земляў пад польскай адміністрацыяй.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора ў складзе Заходняй Беларусі адышоў да Польшчы . Утвораны 1 сакавіка 1921 года[удакладніць ] .
З 1924 па 1937 гады на тэрыторыі павета дзейнічала брыгада Корпуса аховы памежжа «Навагрудак» з цэнтрам у Навагрудку і Баранавічах .
У чэрвені 1938 года распараджэннем міністра ўнутраных спраў гміны Карэлічы , Любча , Пачапава , Райца , Цырын і Шчорсы ўключаны ў пагранічную зону[ 1] .
Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР Навагрудскі павет 2 снежня 1939 года ўвайшоў у склад Баранавіцкай вобласці . 15 студзеня 1940 года скасаваны, тэрыторыя падзелена на раёны[ 1] .
Складаўся з 12 вясковых гмін і 1 горада . Агульная плошча павета — 2930,2 км²[ 1] .
Адміністрацыйны падзел
Гміны
Гарады
Насельніцтва
Насельніцтва — 109 820 чалавек, з іх беларусаў 58,8 %, палякаў 35,4 %, яўрэяў 5,5 %. 91,3 % насельніцтва жыло ў вёсцы. Налічвалася 846 гаспадарак асаднікаў (1933 )[ 1] .
Эканоміка
Дзейнічалі прадпрыемствы па перапрацоўцы мясцовай сыравіны і прадуктаў сельскай гаспадаркі, буйнейшае — шклозавод «Нёман» [ 1] .
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Паветы