Але неўзабаве князі Сямён і Міхаіл перайшлі на бок Жыгімонта. Імаверна, у жніўні 1433 года ў Барысаве Міхаіл трапіў у палон да Свідрыгайлы і быў пакараны смерцю.
Пячатка Міхаіла Іванавіча з выявай збройнага кентаўра захавалася пры акце Мельнскай дамовы.
Міхаіл Альшаніцкі або Альшанскі 1439—1448 гадоў
У 1439—1448 гадах у крыніцах на Чырвонай Русі згадваецца Міхаіл Альшанскі або Альшаніцкі. Польская даследчыца Гетруда Малачынская лічыць яго тоесным Міхаілу Гальшанскаму, такім чынам, адмаўляе яго гібель у 1433 годзе[7]. Юзаф Вольф лічыць яго тоесным Міхаілу Канстанцінавічу Пінскаму, які тытулуецца па Альшаніцы — Міхаіл Альшаніцкі згаданы з патронімам «Канстанцінавіч» у адным з дакументаў Свідрыгайлы[8].
Міхаіл Альшаніцкі быў жанаты з Марыяй, якая, магчыма, паходзіла з Чырвонай Русі. У 1440 годзе жонка падарыла Міхаілу сёлы Заланіў(укр.) (бел., Дычкы(укр.) (бел., Підкамінь(укр.) (бел. у Галіцкай зямлі[9]. У 1439 годзе Міхаіл згаданы, як Альшанскі і Быбельскі(руск.) (бел., таму выказваюць здагадку, што яго жонка — дачка Ходкі Быбельскага(укр.) (бел.[7].
↑ абГольшанские // Иван // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 157. — 737 с.
↑Krupska Anna. Montygierdowicz Piotr (Petrassius, Pietrasz, Petrasy), (zm. po r. 1456) // Polski Słownik Biograficzny. — Wrocław — Warszawa — Kraków — Gdańsk : Zakład Narodowy Imienia Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1976. — Tom XXI/4, zeszyt 91. — S. 675. (польск.)
↑ абMałaczyńska Gertruda. Holszański Michał h. Hippocentaurus (zm. 1448)… — S. 589.
Wolff J., Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. Warszawa, 1895.
Nowak P., Pokora P. Dokumenty strony polsko-litewskiej pokoju mełneńskiego z 1422 roku. — Poznań, 2004.
Małaczyńska Gertruda. Holszański Michał h. Hippocentaurus (zm. 1448) // Polski Słownik Biograficzny. — Wrocław — Warszawa — Kraków : Zakład Narodowy Imienia Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1961. — Tom IX/4, zeszyt 43. — S. 589. (польск.)