Ме́льнскі мір 1422 года заключаны паміж Польшчай і ВКЛ, з аднаго боку, і Тэўтонскім Ордэнам, з другога, 27 верасня 1422 года над возеры Мельна, ля сутоку рэк Вісла і Аса, пасля няўдалай для Ордэна вайны, выкліканай спробамі дамагчыся ад Папы Марціна V і імператара Жыгімонта I абвяшчэння несапраўдным Таруньскага міру 1411 года. Паводле Мельнскага міру крыжакі саступалі Польшчы частку Куявіі з Няшавай і канчаткова адмаўляліся ад прэтэнзій на Жмудзь, якая паводле ўмоў Таруньскага міра мусіла быць перададзенай Ордэну пасля смерці Вітаўта. Такім чынам Мельнскі мір завяршыў апошнюю вайну паміж Ордэнам і ВКЛ і канчаткова ўсталяваў мяжу паміж імі, якая праіснавала да Першай сусветнай вайны.
Літаратура
- Алесь Белы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т.. — Мн. : БелЭн
- Dogiel M. Codex diplomaticus Regni Poloniae et Magni Ducatus Lithuaniae. T. IV. Wilno, 1760.
- Zajączkowski S. Studia nad procesami Polski a Litwy z Zakonem krzyżackim. 1420—1423.
- Dokumenty strony polsko-litewskiej pokoju mełneńskiego z 1422 roku / wydali Przemysław Nowak i Piotr Pokora. — Poznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2004. — XVII, [1], 99, [2] s.: fot. kolor.
Спасылкі