У 1990 годзе Міхаэль Рот скончыў школу ў Герынгене, у 1991 годзе пачаў навучанне ў Франкфурцкім універсітэце імя Гётэ ў горадзе Франкфурт-на-Майне, які скончыў у 1997 годзе па спецыяльнасці «паліталогія». Да 1998 года працаваў у цэнтры Заходнеамерыканскіх даследаванняў і грамадзянскіх навук Франкфурцкага ўніверсітэта. У перыяд з 2000 па 2002 год працаваў выкладчыкам у інстытуце Ота-Зура ў сферы паліталогіі Свабоднага ўніверсітэта Берліна.
Партыя
Рот уступіў у партыю ў 1987 годзе. Першапачаткова ён прымаў удзел у справах Саюза маладых сацыялістаў і сацыялістаў у СДПГ «Юзас». З 1996 па 2015 год быў галоўным у СДПГ у заходнім Гесэне, а з 2001 па 2011 — старшынёй раёна Герсфельд-Ротэнбург. З 2009 па 2014 год займаў пасаду генеральнага сакратара СДПГ Гесэна і прадстаўніка зямлі ў нямецкім парламенце.
Парламент
З 1998 года Рот з’яўляецца членам нямецкага парламента. На выбарах у бундэстаг у 1998 годзе ён упершыню быў выбраны членам парламента ад раёна Герсфельд з 51,7 % галасоў, а ў 2002 годзе яго зноў выбралі, але ўжо як прадстаўніка акругі Вера-Майснер — Герсфельд-Ротэенбург. На наступных выбарах у 2005 годзе ён атрымаў 51,7 % галасоў, а ў 2009 — 40,4.
З 2010 па 2013 ён быў еўрапейскім прадстаўніком парламенцкай групы сацыял-дэмакратаў.
Дзяржаўны міністр Еўропы
17 снежня 2013 года Міхаэль Рот стаў дзяржаўным міністрам Еўропы ў Міністэрстве замежных спраў Германіі ў трэцім кабінеце Меркель. Са студзеня 2014 года ён таксама з’яўляўся ўпаўнаважаным па справах нямецка-французскага ўзаемадзеяння.
У якасці дзяржаўнага міністра Міхаэль Рот выконваў абавязкі міністра замежных спраў — Зігмар Габрыэль (міністр замежных спраў).
Акрамя іншых спраў, ён адказваў за знешнія зносіны, бяспеку, узбраенне, а таксама за адносіны з ЗША, Канадай, Магрыбам, Азіяй.
У 2016 годзе ён прыехаў у Беларусь з візітам. У рамках гэтага візіту ён правёў шэраг сустрэч, у тым ліку з беларускімі студэнтамі, дзе адказаў на шматлікія пытанні студэнтаў сталічных універсітэтаў.