Мінскае рэальнае вучылішча было ўрачыста адкрыта 1 ліпеня 1880 года. Праз дзесяць гадоў яго гадаванцамі было 113 юных гараджан, а да 1913-га іх колькасць вырасла да 268 чалавек[1].
Вучылішча мела некалькі кабінетаў: натуральна-гістарычны, механічны, фізічны, малявальны і іншыя. Тут жа працавалі бібліятэка і лабараторыя. Вялікая ўвага надавалася ў навучальнай установе і фізічнай падрыхтоўцы. У пачатку XX стагоддзя адмыслова для заняткаў гімнастыкай быў узведзены яшчэ адзін корпус. Навучанне не абмяжоўвалася рамкамі «сухой» тэорыі: для маладых людзей іх настаўнікі праводзілі экскурсіі на мінскія прадпрыемствы. Для многіх выпускнікоў вучылішча яно было стартавай пляцоўкай для іх сур’ёзнай кар’еры. Яны працягвалі сваю адукацыю ў Маскоўскім, Пецярбургскім, Харкаўскім тэхналагічным(руск.) (бел., а таксама Рыжскім політэхнічным інстытутах[1].
Будынак для вучылішча быў спраектаваны мінскім губернскім архітэктарам Канстанцінам Увядзенскім.
Ваенныя бамбёжкі 1941 года пашкадавалі будынак былога рэальнага. На фотаздымках канца 40-х яно захавана яшчэ цэлым. А 1950 (год 70-годдзя вучылішча), відаць, стаў для яго фатальным. На здымку, зробленым у гэты час, грузавікі вязуць у нябыт матэрыяльныя «часцінкі» яго гісторыі. У нашы дні на месцы навучальнай установы — праезная частка праспекта Незалежнасці (з боку невялікага гастранома на рагу з вуліцай Янкі Купалы)[1].