Вёска
Мілевічы
Мілевічы на карце Беларусі ±
|
|
Міле́вічы[1] (трансліт.: Milievičy, руск.: Милевичи) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Мілевіцкага сельсавета. Размешчана на правым беразе ракі Случ, за 16 км на поўнач ад Леніна.
Гісторыя
Паводле пісьмовых крыніц вядома з XVI ст. як вёска ў Новагарадскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі[2].
Насельніцтва
- 6 мая 1896 — 78 двароў, 614 жыхароў (310 ж.п., 304 м.п.)
- 1908 — сяло: 702 жыхары
- 1994 — вёска: 336 двароў, 962 жыхары
- 1999 — 320 двароў, 810 жыхароў[3]
Інфраструктура
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Мікашэвічы — Слуцк.
Славутасці
- Іаана-Багаслаўская царква, пабудаваная ў 1801 годзе.
Вуліцы
- Ленінская вуліца
- Набярэжная вуліца
Вядомыя асобы
Зноскі
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Вёскі | |
---|