Мікалай Мартынавіч Рудык

Мікалай Мартынавіч Рудык
Дата нараджэння 19 снежня 1918(1918-12-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 1943
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна Ордэн Айчыннай вайны I ступені

Мікалай Мартынавіч Рудык (19 снежня 1918(1918-12-19), Стэпашкы, Гайсынскі раён1943, Гарадоцкі раён, Віцебская вобласць) — старшы лейтэнант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сяле Стэпашкы (цяпер Гайсынскі раён, Вінніцкая вобласць, Украіна). У 1939 годзе прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1941 годзе скончыў Сызранскае танкавае вучылішча. З пачатку Вялікай Айчыннай вайны на фронце.

Да снежня 1943 года старшы лейтэнант Мікалай Рудык камандаваў танкавай ротай 326-га танкавага батальёна 117-й танкавай брыгады 1-га танкавага корпуса. Вызначыўся падчас вызвалення Віцебскай вобласці. 16 снежня 1943 года рота Рудыка першай уварвалася ў распалажэнне праціўніка і разграміла яго калону, знішчыла 5 гармат, 8 аўтамашын і некалькі дзясяткаў салдат і афіцэраў, пратрымалася да падыходу асноўных сіл. У тым баі Рудык загінуў. Пахаваны ў вёсцы Мехавое Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 красавіка 1944 года старшы лейтэнант Мікалай Рудык пасмяротна ўзнагароджаны званнем Героя Савецкага Саюза. Таксама пасмяротна ўнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені.

Памяць

Крыніцы

Літаратура

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.