Мётчанскі сельсавет

Мётчанскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Барысаўскі раён
Уключае 32 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Новая Мётча
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 3 201
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Мё́тчанскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Новая Мётча.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Барысаўскага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Мётча. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Барысаўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 17 жніўня 1963 года ў склад сельсавета з Аздзяціцкага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Леванова, Паднеўка і Шобікі)[1]. Да 1972 года цэнтрам сельсавета стала вёска Новая Мётча. 13 жніўня 1984 года ў склад сельсавета з Вяляціцкага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (вёскі Берня, Боркі, Карма, Унтальянка, Чорны Восаў і хутар Восаў)[2]. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Аздзяціцкага сельсавета (10 населеных пунктаў: аграгарадок Аздзяцічы, вёскі Забер’е, Каменка, Клыпенка, Колкі, Лаўніца, Маталыга, Мулішча, Студзёнка і Чэрнеўка)[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (22 населеныя пункты) — 2760 чалавек[4], з іх 92,6 % — беларусы, 5,3 % — рускія, 0,5 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года (32 населеныя пункты) — 3201 чалавек[6].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 17 жніўня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 34 (1034).
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 13 жніўня 1984 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1984, № 26 (1796).
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.