Падчас Брэсцкай царкоўнай уніі, легітымнасць якой не прызнаў, Максім Герасімавіч меў 19 гадоў. Царкоўная і пісьменніцкая кар’ера Максіма Герасімавіча развівалася ў кантэксце рэлігійнай, культурнай і нацыянальнай палемікі, якая бударажыла Рэч Паспалітую ў пачатку XVII стагоддзя. Максім Герасімавіч апынуўся ў цэнтры грамадска-палітычнага жыцця. У 1608—1623 гадах быў адным з вядомых прыхільнікаў абнаўлення праваслаўнай царквы ў Рэчы Паспалітай; пасля пераходу на Унію ў 1627 годзе выступаў за рэформу ўніяцкай царквы. Дасягненні і паразы Максіма Герасімавіча сведчылі пра тую дылему, якую змушаная была пераадолець русінская духоўная і свецкая культурная эліта ў Рэчы Паспалітай у перыяд кіравання Жыгімонта Вазы.
У 1608 г. супраць твораў Іпація Пацея«Ерасі…» і «Гармонія…» Максім Герасімавіч выдаў «Антыграфі…». У 1610 г. друкарня Віленскагабрацтвасвятога Духу выдала пад псеўданімам Тэафіла Арталога палемічны твор Максіма Герасімавіча «Трэнас, то бок Лямант усходняй царквы» на польскай мове, якою ён карыстаўся ва ўсіх сваіх апублікаваных палемічных творах. Аўтар у вобразе маці-царквы, якая плача і мучыцца, выступіў у абарону праваслаўя супраць усяго заходняга хрысціянства. Твор выклікаў шырокі грамадска-палітычны рэзананс. Хоць аўтар пазбягаў палітычнай заангажаванасці, кніга выклікала трывогу Жыгімонта Вазы, які загадаў кнігу спаліць, а кнігадрукара і аўтара арыштаваць. «Трэнас» атрымаў вострую крытыку (Пётр Скарга, «На плач і лямант Тэафіла Арталога», горад Кракаў, 1610 год; Ілля Марахоўскі, «Парэгорыя», 1612 год), але і аб’яднаў прыхільнікаў і абаронцаў праваслаўя. Выдавец кнігі (Лявонцій Карповіч) быў пасаджаны ў турму; ананімны аўтар пазбег пакарання.
Неўзабаве Мялецій быў абраны архімандрытам віленскага праваслаўнага манастыра на месца нядаўна памерлага Лявонція Карповіча. На пахаванні Лявонція Мялецій прамовіў «Казанье на честный погреб Леонтия Карповича», апублікаванае на старабеларускай мове (горад Вільня, 1620 год) і на польскай (горад Вільня, 1621 год). У новапасвечанай праваслаўнай іерархіі Мялецій займаў цяпер другое па значэнні месца пасля мітрапалітаІова Барэцкага. У бліжэйшыя пасля гэтага гады Мялецій выступаў як галоўны абаронца праваслаўнай царквы ў палеміцы пра легальнасць новапасвечанай іерархіі, што аспрэчвалася ўніяцкім і каталіцкім бокам («Апраўданне нявіннасці», 1621 год; «Абарона апраўдання», 1621 год; «Юстификация нявіннасці», 1623 год; і іншыя).
У той жа час погляды і дзейнасць Мялеція давалі падставы ўніяцкім колам лічыць, што ён блізкі да далучэння да іх. Абодва бакі: уніяцкі і праваслаўны — хацелі мець Мялеція ў сваім лагеры і дамагаліся гэтага, але ніводны, як уяўляецца, не быў цалкам упэўнена ў лаяльнасці Мялеція.
У апошнія свае гады Мялецій пацярпеў шмат расчараванняў, найбольшае з іх няўдалы прымірэнчы ўніяцка-праваслаўны сабор у горадзе Львове ў 1629 годзе.
Апошні рукапіс Мялеція, які захаваўся — гэта вялікі ліст да Папы Урбана VIII, напісаны з Дзермані 16.2.1630, дзе Мялецій піша пра ціск як адзіны сродак вырашэння веравызнаўчых канфліктаў на Русі (вядома, яе рэчыпаспалітаўскай часткі). Мялецій лічыў, што кароль і духоўныя ўлады павінны схіліць шляхту да ліквідацыі праваслаўныхцэркваў і манастыроў у сваіх уладаннях. Адначасова Мялецій пераконваў папу ў неабходнасці забараніць русінам пераходзіць на лацінскі абрад з уніяцкага.
Ацэнкі
Біёграфы Мялеція Сматрыцкага, у залежнасці ад іх веравызнання і нацыянальнай прыналежнасці, паказвалі яго жыццё як гісторыю здрады або як паспяховы шлях да праўды. Для адных перамена Мялеціям веры была здрадай Русі і асіміляцыяй польскімі і заходнімі палітычнымі і культурнымі каштоўнасцямі. Для іншых азначала прызнанне ім больш высокага ўзроўня гэтых каштоўнасцей. Але дзейнасць Мялеція цяжка змясціць у гэтыя схемы, яго галоўным клопатам было ўзмацненне русінскай царквы, культуры і самога русінскага народа ў Рэчы Паспалітай, яго свецкай і духоўнай эліты, абарона яго своеасаблівасці.
Αντιγραφη (Антиграфи) // Памятники полемической литературы. — СПб., 1903. — Кн. 3 (Русск. ист. библиотека, Т. 19).
Verificatia niewinności // АЮЗР. — Ч. 1. — T. 7.
Лямент у світа убогих на жалостноє преставленіє святолюбивого а в обої добродітелі багатого мужа в Бозі велебного господина отця Леонтія Карповича, архімандрита общіа обителі при церкві Сошествія святого духа братства церковного Віленського православного гречеського // Пам’ятки братських шкіл на Україні. — К., 1988.
Collected works of Meletij Smortyc’kyj / Harvard Library of Early Ukrainian Literature: Texts: Volume I. Cambridge (Massachusetts): Harvard University, 1987. ISBN 0-916458-20-2.
The Jevanhelije učytelnoje of Meletij Smotryc’kyj / Harvard Library of Early Ukrainian Literature: Texts: Volume II. Cambridge (Massachusetts): Harvard University, 1987. ISBN 0-916458-21-0.
↑Багдан Багданавіч Саламярэцкі — з 5 гадоў навучаўся ў Л. Зізанія, потым у М. Сматрыцкага. Пазней з-за псіхічнай хваробы быў пад апекай мужоў сваіх сёстраў.