Мядзвядка — былы маёнтак Дамейкаў у 2-й палове XVIII—XIX ст., каля цяперашніх вёсак Вялікая і Малая Мядзвядка ў Карэліцкім раёне.
Архітэктура маёнтка спалучала традыцыі народнага дойлідства і рысы барока. П-падобны ў плане аднапавярховы (з двухпавярховым левым крылом, накрытым чатырохсхільным дахам) драўляны будынак завершаны вальмавым дахам. Крылы дому ўтваралі курданёр перад галоўным уваходам. Сцены прарэзаны прамавугольнымі вокнамі, цэнтральная частка мела слупавую галерэйку тыпу «падчэняў». Планіроўка анфіладная.
У доме нарадзіўся Ігнацы Дамейка (1802—1889) — вядомы геолаг, даследчык Чылі
Галерэя
-
Захаваны флігель былога маёнтка. 2024
-
Захаваны флігель былога маёнтка. 2024
-
Захаваны флігель былога маёнтка. 2021
Літаратура
Спасылкі