Мэт Рос

Мэт Рос
Дата нараджэння 3 студзеня 1970(1970-01-03) (55 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія акцёр, кінарэжысёр, сцэнарыст, кінаакцёр, тэлеакцёр, кінапрадзюсар
IMDb ID 0743671
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мэт Рос (англ.: Matt Ross, нар. 3 студзеня 1970, Грынвіч, Канектыкут, ЗША) — амерыканскі акцёр, сцэнарыст і рэжысёр, найбольш вядомы па ролі Альбі Гранта (серыял «Вялікае каханне»).

Супрацоўнічаў з многімі вядомымі рэжысёрамі — Тэры Гіліямам, Джонам Ву, Джорджам Клуні, Уэйнам Ванам, Аланам Болам, Мэры Хэран, Марцінам Скарсэзэ (першапачаткова роля Мэта ў «Авіятары» была аддадзена Бары Пеперу, але той аддаў перавагу здымкам у іншым праекце).

У якасці рэжысёра, сцэнарыста, прадзюсара, аператара, мантажора стварыў кароткаметражны фільм «Чалавечыя рэсурсы» (Human Resources, 2009) з удзелам Стэфана Баркера Цёрнера і Рэкса Янга. У 2016 годзе зняў па ўласным сцэнары фільм «Капітан Фантастык», які атрымаў шэраг кінапрэмій.

Рос з’яўляецца выпускніком Джульярда.

Крыніцы