Мэн (англ. : Gulf of Maine ) — заліў у Паўночнай Амерыцы .
Заліў размешчаны паміж паўвостравамі Кейп-Код і Новая Шатландыя . Максімальная глыбіня — 329 м[ 1] .
У паўночна-ўсходняй частцы заліва размешчаны заліў Фандзі , вядомы сваімі рэкорднымі прылівамі . У паўднёва-заходняй частцы размешчаны іншы буйны заліў — Масачусетс .
Найбуйнейшыя порты на берагах заліва — Бостан , Портленд (ЗША ), Сент-Джон (Канада).
Найбуйнейшыя рэкі , якія ўпадаюць у заліў, — Анапаліс , Кенебанк , Кенебек , Сако , Сен-Круа , Мэрымек , Пенабскат , Сент-Джон . Плошча басейнаў рэк, якія ўпадаюць у заліў Мэн, складае 179008 км².
Маленькія астраўкі Мачыяс-Сіл і Норт-Рок з’яўляюцца прадметам тэрытарыяльнай спрэчкі паміж ЗША і Канадай .
Зноскі
Спасылкі