Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы |
---|
Muzeum i ośrodek kultury białoruskiej w Hajnówce |
Будынак Музея беларускай культуры |
Заснаваны |
1984 |
Месцазнаходжанне |
вул. 3 мая, 42, Гайнаўка, Польшча |
Адрас |
3 Maja 42, 17-200 Hajnówka[1] |
Дырэктар |
Тамаш Ціханюк |
muzeumbialoruskie.hajnowka.pl |
Тавары́ства «Музе́й і асяро́дак белару́скай культу́ры ў Га́йнаўцы» (польск.: Muzeum i ośrodek kultury białoruskiej w Hajnówce) — няўрадавая арганізацыя беларускай меншасці ў Польшчы.
Дзейнасць
Галоўнай мэтай Таварыства ёсць захаванне культурнай спадчыны беларусаў Польшчы[2]. Цяпер у ім каля 100 членаў.
Гісторыя
29 чэрвеня 1983 года ўлады Гайнаўкі перадалі Беларускаму грамадска-культурнаму таварыству пад беларускі музей зямлю і будынак у цэнтры горада[3]. Таварыства зарэгістравана 20 чэрвеня 1984 года[2].
Музей ствараўся пад кіраўніцтвам Канстанціна Майсені з пачатку 80-х гадоў. Удзел у ім бралі польскія прадпрымальнікі, установы і простыя жыхары, а таксама беларусы замежжа.
Зноскі
Спасылкі