Музей бурштыну |
---|
Лагатып |
Музей бурштыну размяшчаецца ў вежы форта «Der Dona» |
Заснаваны |
29 снежня 1979 года |
Месцазнаходжанне |
236016 г. Калінінград, плошча маршала Васілеўскага, 1 |
Наведвальнікі |
|
Праезд |
усімі тыпамі транспарту да плошчы маршала Васілеўскага |
Дырэктар |
Таццяна Юр'еўна Суворава |
Адкрыты |
аўторак-нядзеля з 10:00 да 18:00 (улетку да 19:00) |
ambermuseum.ru |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Музе́й бурштыну знаходзіцца ў горадзе Калінінград. Адкрыўся ў 1979 годзе. Да мая 2003 года з’яўляўся філіялам Калінінградскага гісторыка-мастацкага музея. Гэта адзіны ў Расіі музей аднаго мінералу[2].
Музей знаходзіцца ў гістарычным будынку (абарончай вежы «Дона»), адноўленай пасля вайны, і з’яўляецца часткай былога ўнутранага вальнага ўмацавання Кёнігсберга.
Экспазіцыі
Экспазіцыя музея размяшчаецца ў 28 залах агульнай плошчай звыш тысячы квадратных метраў.
Экспазіцыя ўключае некалькі раздзелаў:
- Паходжанне бурштыну, яго ўласцівасці
- Гісторыка-археалагічныя веды пра бурштын
- Бурштын у мастацтве XVII—XVIII стагоддзяў
- Кёнігсбергская дзяржаўная бурштынавая мануфактура
- Калінінградскі бурштынавы камбінат
- Бурштын у творчасці сучасных мастакоў
У музеі сабраны ўнікальныя кавалкі балтыйскага самацвету (самародак вагай 4 кг 280 г — самы буйны ў калекцыі Музея бурштыну), а таксама больш за дзве тысячы мастацкіх вырабаў з яго, у тым ліку і фрагменты адноўленага Бурштынавага пакоя.
У музеі маюцца дыярамы старажытнага «бурштынавага лесу» і кар’ера па здабычы бурштынаноснай «блакітнай зямлі», мноства кавалкаў (больш за тысячу)[3] бурштыну з інклюзамі мезазойскіх раслін і жывёл, у тым ліку яшчаркі. Адлюстраваны ўвесь спектр колераў бурштыну ад белага да чорнага. Выстаўлены таксама бурштынавыя вырабы IV—V стагоддзяў нашай эры, знойдзеныя археолагамі на тэрыторыі вобласці, працы нямецкіх майстроў, перададзеныя з Аружэйнай палаты.
З 2003 года музей праводзіць конкурс вырабаў з бурштыну «Алатырь».
Зноскі
Спасылкі